Да юбілею Віталя Вольскага

Создано: 09.09.2021

5 верасня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пpaзaiка, дpaмaтypга, лiтapaтypaзнaўцы, кpaязнaўцы, пaлiтычнага дзeяча Віталя Вольскага (Віталя Фрыдрыхавіча Зэйдэль-Вольскага).

Чытачы ведаюць Віталя Фрыдрыхавіча як аўтара драматызаваных казак, вядомай камедыі «Несцерка», значнай колькасці краязнаўчых кніг і цікавых нарысаў, даследчыка беларускай літаратуры, перакладчыка, нястомнага падарожніка.

Пісьменнік аб’ездзіў усе запаведныя куткі Беларусі, пабываў у афрыканскіх і арабскіх краінах, у Францыі, Швецыі і інш. У 1961 г. пабываў у Заходняй Афрыцы — Сенегал, Гвінея, Бераг Слановай Косці.

Віталь Фрыдрыхавіч характарызуецца як дапытлівы краязнавец, падарожнік, дасведчанасць і зацікаўленасць якога раскрываюцца ва ўзаемаадносінах з прыродай. За любоў да прыроды Віталя Вольскага называлі «беларускім Прышвіным».

Просмотров: 587