Міжнародны дзень роднай мовы

Создано: 24.02.2025

21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтай важнай нагодзе. Раніцай яны прыгадалі гісторыю свята, папрактыкаваліся ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, высветлілі, хто лепш ведае карту Беларусі, і нават вызначылі, хто хутчэй "капае бульбу". На перапынках таксама не было часу сумаваць, бо падлеткі выконвалі цікавыя заданні, зашыфраваныя з дапамогай QR-кодаў. А пасля вучняў чакала літаратурна-музычная кампазіцыя "Гучы, мая родная мова".

{gallery}{/gallery}

Просмотров: 41