"Дарога да Святыняў"
4 верасня на базе нашай школы адбылася Духоўна-асветніцкая сустрэча з удзельнікамі рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да Святыняў" па Магілёўскай вобласці ў рамках правядзення Дня беларускага пісьменства ў г. Касцюковічы.
Удзельнікі экспедыцыі сустрэліся з вучнямі 7-х класаў нашай школы. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і душэўнай. Госці паведамілі пра тое, як з'явілася наогул традыцыя адзначаць свята пісьменства, пагаварылі пра духоўныя аспекты чалавека, паслухалі выкананне пад гітару бардаўскіх песень. І госці, і вучні засталіся задаволенымі такой незвычайнай сустрэчай.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Максіменка М. М.




