КВІЗ "Скарбонка мовы"

Создано: 03.03.2025

У рамках Тыдня роднай мовы вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у тэматычным КВІЗе "Скарбонка мовы". У якасці дэвіза каманды "Залацінкі" (6 "А"), "Ліхтарыкі (6 "Б"), "Літарынкі" (6 "В"), "Казачнікі" (6 "Г") абралі вершы беларускіх пісьменнікаў пра мову.

Дзеці "папрацавалі" перакладчыкамі, з дапамогай эмодзі адгадалі творы, якія вывучалі на ўроках беларускай літаратуры, адказалі на пытанні з "таемнай скрыні", наведалі станцыю "Музей народнага побыту" і інш. Па выніках конкурсу пераможцамі стала каманда "Залацінкі" (6 "А" класа). Каманда "Літарынкі" (6 "В") - заняла 2-е месца, "Ліхтарыкі" (6 "Б") - 3-е месца, а "Казачнікі" (6 "Г") - 4-е.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі граматы. 

Максіменка М. М.

Просмотров: 36