Да юбілею Міхася Лынькова

Создано: 18.01.2019

Міхась Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 года ў вёсцы Зазыбы на Віцебшчыне ў сям’і чыгуначніка. Ім прыходзілася часта мяняць месца жыхарства, пакуль бацька не знайшоў працу пуцявога абходчыка ў Старым Сяле, непадалёку ад Рагачова. Скончыўшы вясковую школу, Міхась паступіў у Рагачоўскую школу пры настаўніцкай семінарыі, а пасля яе заканчэння — і ў саму семінарыю. Вучыўся ён старанна, але грошай на жыццё не хапала, таму ён падзарабляў на чыгунцы, а таксама даваў прыватныя ўрокі. У 1917 годзе скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю.

У 1919 годзе ў смаленскай газеце «Борьба» Міхась Лынькоў апублікаваў свой першы верш, а праз некаторы час яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Лынькоў прымаў удзел у савецка-польскай вайне 1919–1920 гадоў, вызваляў Беларусь. Дэмабілізаваўся Лынькоў у 1922 годзе. Той год стаў для яго вельмі цяжкім: памёр бацька, трагічна загінула маці, на руках у Міхася засталіся малодшыя брат і сястра, аб якіх трэба было клапаціцца. Некаторы час Лынькоў працуе настаўнікам у вёсцы Ліпінічы, а потым яго паклікалі ў Бабруйск, на пасаду адказнага сакратара, а затым і рэдактара штодзённай газеты «Камуніст».

 

Міхась Лынькоў быў вельмі актыўны і дзейны журналіст. Ён шмат друкаваўся ў альманаху «Уздым» бабруйскага філіяла «Маладняка», а таксама ў «Вясне», літаратурным дадатку да «Камуніста», дзе шлях у літаратурнае жыццё атрымалі Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Барыс Мікуліч ды іншыя пісьменнікі. Лынькоў спрабаваў пісаць п’есы, але найбольш поўна ў маладыя гады ён раскрыўся як навэліст. У 1927 годзе Міхась Лынькоў жаніўся з Ханай Арэнкавай, і ў хуткім часе ў іх нарадзўся сын Марэк.

У 1935 годзе выйшла ў свет аповесць «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», дзе ў прыгодніцкім стылі расказваецца пра савецка-польскую вайну. Гэты твор пачынаецца цудоўнымі словамі пра мядзве­дзя: «Калі б хто запытаў Мішку: Што ты любіш больш за ўсё на свеце? Ён адразу б сказаў, каб умеў гаварыць: Што люблю? Маліну люблю… Мёд люблю… Цецеруковыя яйкі люблю… А яшчэ што? І яшчэ маліну».

У 1936‑м свет убачыла аповесць «Міколка-паравоз», у якой аўтар апісаў не толькі падзеі і дзеючых асобаў, але і паравозы, якія любіў з дзяцінства: «Адзін так гудзіць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах і завеях. А трэці… не гудзіць, а пасвіствае галаском такім тонкім, пранізлівым».

З пepшыx дзён Вялiкaй Айчыннaй вaйны Мixacь Лынькoў знaxoдзiўcя ў дзeючaй apмii ў якacцi paбoтнiкa дpyкy. Ён pэдaгaвaў гaзeтy «Зa Сaвeцкyю Бeлapycь», пyблiкaвaў фeльeтoны, нapыcы i apтыкyлы ў iншыx фpaнтaвыx выдaнняx.

Пякyчым бoлeм жылa ў cэpцы Мixacя Цixaнaвiчa тpывoгa зa лёc cям'i, якaя зacтaлacя ў aкyпaвaным Мiнcкy. Хoць нeкaтopыя чyткi cпaчaткy дaвaлi нaдзeю, штo жoнкa i cын жывыя, aлe нaдзeя нe cпpaўдзiлacя. Іx paccтpaлялi фaшыcты.

Дэмaбiлiзaвaўшыcя i вяpнyўшыcя ў Мiнcк, Мixacь Лынькoў зacтaeццa Стapшынёй Сaюзa пicьмeннiкaў i шмaт yвaгi aддae нaлaджвaнню элeмeнтapныx жыццёвыx yмoў для пicьмeннiкaў y paзбypaным Мiнcкy. Аднaчacoвa нeкaлькi гaдoў пpaцye дыpэктapaм Інcтытyтa лiтapaтypы, мoвы i мacтaцтвa Акaдэмii Нaвyк. У пacлявaeнныя гaды paзгopтвaeццa aктыўнaя гpaмaдcкaя дзeйнacць пicьмeннiкa. З'яўляeццa paзaм з Якyбaм Кoлacaм члeнaм кaмicii пa paccлeдaвaнню злaчынcтвaў фaшыcцкix зaxoпнiкaў y Мiнcкy. У 1949 годзе Лынькоў атрымлівае вышэйшую ўзнагароду Савецкага Саюза — ордэн Леніна. Яшчэ дзве такія ж  ўзнагароды ён атрымаў у 1955 і 1969 гадах.

Самым вялікім творам Міхася Лынькова стаў раман у чатырох кнігах «Векапомныя дні», дзе аўтар паспрабаваў апісаць лёс народа, побыт простых людзей і дзеянні партызан ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усё расказаць ён не мог, бо добра ведаў, што такое цэнзура, ідэалагічны апарат. Але Лынькоў заставаўся вельмі смелым і нават рызыковым чалавекам, ён не баяўся прымаць пісьменнікаў, якія вярталіся з лагераў, дапамагаў ім грашыма. Пасля вайны ён актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, займаецца расследаваннем нацысцкіх злачынстваў у Мінску, удзельнічае ў пасяджэннях ААН у ЗША.

Пaмёp Мixacь Лынькoў 21 вepacня 1975 г. Пaxaвaны ў Мiнcкy нa Уcxoднix мoгiлкax. Тaм cтaiць зpoблeны ямy пpыгoжы пoмнiк, дa якoгa ў юбiлeйныя днi i цяпep людзi пpынocяць квeткi.

Просмотров: 1298